BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сейм Літвы разглядае падаўжэнне санкцый супраць беларусаў і расейцаў

Сейм Літвы пачаў абмяркоўваць падаўжэнне нацыянальных санкцый у дачыненні да грамадзян Расеі і Беларусі да 2 траўня 2026 года. Пра гэта паведамляе прэс-служба Сейма Літвы.

Фота: lrs.lt

Папраўкі да закона «Аб устанаўленні абмежавальных мер у сувязі з наступствамі ваеннай агрэсіі супраць Украіны» прадставіў міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс.

Санкцыі ў сувязі з ваеннай агрэсіяй супраць Украіны прыпыняюць прыём заяў на атрыманне шэнгенскай візы ад грамадзян Беларусі і Расеі. У выпадках, калі грамадзяне Беларусі перасякаюць знешнюю мяжу ЕЗ на тэрыторыі Літвы, праводзіцца дадатковая ацэнка рызыкі пагрозы, якую прадстаўляе іх уезд для дзяржаўнай палітыкі, унутранай бяспекі, здароўя насельніцтва або міжнародных адносін любой з дзяржаў-чальцоў Шэнгенскай зоны.