У Сейме Польшчы адбылося галасаванне па вотуме даверу да ўраду Дональда Туска, паведамляе polskieradio.pl.

«За» выказаліся 243 дэпутаты, «супраць» — 210. Ніхто не ўстрымаўся ад галасавання. У зале пасяджэнняў адсутнічала сем дэпутатаў партыі «Права і Справядлівасць».
Дональд Туск пракаментаваў рашэнне Сейма: “Мне быў патрэбны гэты вотум па зразумелых прычынах, былі спекуляцыі, ці ўтрымаецца ўрад, а ў такіх умовах дрэнна працуецца”.
Пытанне пра вотум даверу ўраду паўстала пасля перамогі на выбарах прэзідэнта Караля Наўроцкага, якога падтрымала партыя «ПіС». А прадстаўнік кааліцыі левых Рафал Тшаскоўскі прайграў. Гэтую ж кааліцыю і прадстаўляе прэм’ер-міністр Дональд Туск.






