У Сейме Польшчы 4 красавіка абсалютнай большасцю галасоў ухвалілі рэзалюцыю аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Сейм заявіў сярод іншага, што выбары 26 студзеня не адлюстроўваюць палітычнай волі беларускага народа.

Ініцыятарам рэзалюцыі выступіла парламенцкая група «За свабодную Беларусь».
“Дакумент адлюстроўвае імкненне Польшчы падтрымаць народ Беларусі ў нашай барацьбе за свабоду і дэмакратыю”, – заявіў Павел Латушка, які прысутнічаў на сесіі Сейму.
Сейм асудзіў рэпрэсіі ў Беларусі, скіраваныя супраць прадстаўнікоў апазіцыі, незалежных журналістаў і арганізацыяў грамадзянскай супольнасці.
Сейм прызнаў «свабодную і суверэнную Беларусь адным з ключавых апірышчаў стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне».






