BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сенат ЗША адобрыў выдзяленне 95 млрд даляраў дапамогі Украіне, Ізраілю і Тайваню

Сенат ЗША адобрыў законапраект аб выдзяленні дапамогі ў памеры 95 млрд даляраў Украіне, Ізраілю і Тайваню. За законапраект прагаласавала 70 сенатараў, супраць – 29. Трансляцыя пасяджэння вялася на тэлеканале C-SPAN.

Законапраект накіраваны ў Палату прадстаўнікоў, якую кантралююць рэспублікацы. Рэспубліканская партыя настойвае, што ў законапраект аб дапамозе Украіне павінны ўключацца меры па ахове паўднёвай мяжы ЗША, пишет УНИАН.

Спікер Майк Джонсан ужо раскрытыкаваў законапраект. Ён заявіў, што няздольнасць урэгуляваць бяспеку межаў ЗША робіць яго непрымальным у Палаце прадстаўнікоў.

Праект закона прадугледжвае выдзяленне дапамогі на 61 млрд даляраў Украіне і 14 млрд даляраў Ізраілю. Гэты варыянт законапраекта не ўключае сродкі на ўзмацненне аховы мяжы ЗША.