
Сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм, вядомы сваёй цвёрдай пазіцыяй датычна Расеі, параіў ставіцца да анансаванай заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа сур’ёзна. Паводле яго, у найбліжэйшы час мы ўбачым рэкордныя пастаўкі зброі для таго, каб дапамагчы Украіне абараніць сябе.
Амерыка, па словах Ліндсі Грэма, пачне прадаваць Еўропе велізарную колькасць зброі, якая можа прынесці карысць Украіне. Ён таксама раіць сачыць за навінамі пра арыштаваныя актывы Расеі. «Пуцін разлічваў, што мы стамляемся, і Еўропа таксама. Ён зрабіў велізарную памылку», — заявіў сенатар-рэспубліканец. Паводле яго слоў, Кангрэс знаходзіцца на мяжы прыняцця самага значнага пакета санкцый у гісторыі ЗША.






