BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сенатар Тышкевіч пра пачатак працы Офіса Ціханоўскай у Варшаве

З 30 студзеня ў Варшаве пачаў працу Офіс лідаркі беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай. Пераезд абумоўлены змяншэннем роўню аховы ў Літве, дзе раней дзейнічаў Офіс. Ціханоўская адзначыла, што гэта рашэнне накіравана на абарону не толькі яе асабістай бяспекі, але і супрацоўнікаў Офіса.

Фота: Władysław Czulak / Agencja Wyborcza.pl

Сенатар Рэспублікі Польшча X і XI скліканняў, былы прэзідэнт горада Нова Соль, Вадзім Тышкевіч пракаментаваў гэтую падзею:

-Для мяне гэта ў пэўным сэнсе добра, буду мець магчымасць супрацоўнічаць і падтрымліваць беларускую апазіцыю. Тое, што Офіс зараз будзе ў Варшаве, і будзе ў Польшчы, то гэта як прызнанне ролі Польшчы, якая заўсёды падтрымлівала і падтрымлівае дэмакратычную апазіцыю. З майго пункту погляду, гэта лепей, будуць бліжэй людзі, якія змагаюцца за вольную Беларусь.

Вядома, што Святлана Ціханоўская таксама падзякавала Літве за падтрымку, адзначыўшы, што менавіта гэта краіна першай прапанавала дапамогу беларускім дэмакратычным сілам і аказала ім бяспечную платформу для дзейнасці на працягу некалькіх гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя