18 верасня ў Варшаве Паўлу Латушку ўручылі прэмію “Салідарнасць” імя былога прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы. На падзеі прысутнічалі вядомыя палітычныя, грамадскія і культурныя дзеячы.
Намеснік кіраўніцы Аб’яднагага Пераходнага Кабінету, кіраўнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення, лаўрэат распавёў пра сваё стаўленне да ўзнагароды:
– Я думаю, што гэта важны мэсыдж з боку ўрада Польшчы, Міністэрства замежных спраў Польшчы, у бок беларускай дэмакратыі. Гэта азначае, што Польшча лічыць стратэгічна важным, каб Беларусь была дэмакратычнай, еўрапейскай і незалежнай краінай, і ў Польшчы ведаюць, што рэальна адбываецца ў нашай краіне. Тая жудасць, якая творыцца на нашай зямлі, тыя злачынствы, якія здзяйсняе рэжым Лукашэнкі, і што беларусы сёння змагаюцца за вольную і свабодную Беларусь.
Намінаваў на прэмію Паўла Латушку міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Ён патлумачыў чаму гэта зрабіў:
— Прэмія Салідарнасці была ўпершыню прысуджана ў 2014 годзе ў гонар 25-годдзя першых амаль свабодных выбараў, і яе першым лаўрэатам стаў Мустафа Джэмілеў, лідар крымскіх татар. У наступным годзе, у 2015-м, лаўрэатам стала дачка забітага каля Крамля былога віцэ-прэм’ера Барыса Нямцова. Такім чынам, Украіна, Расея… І мы палічылі, што цяпер, калі аднаўляем прэмію і ўвесь свет справядліва засяроджаны на гераічнай вайне Украіны супраць Расеі, трэба нагадаць пра беларускую справу. Адсюль і прэмія для выбітнага палітыка беларускай дэмакратычнай апазіцыі.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Нагадаем, прэмія “Салідарнасць” прызнаецца Міністэрствам замежных спраў Польшчы як прызнанне заслуг у прасоўванні і падтрымцы дэмакратычных каштоўнасцей.












Выступае Радаслаў Сікорскі






Выступае Лех Валенса











Яўген Вапа і Павел Латушка

Артур Міхальскі

Роберт Тышкевіч і Алесь Зарэмбюк

Віцэ-міністр замежных спраў Якуб Вісьнеўскі

Павел Латушка і Роберт Тышкевіч













Уручэнне прэміі пачнецца а 16-й гадзіне польскага часу.



Сёння ў Варшаве будзе ўручана прэмія “Салідарнасць” імя былога прэзідэнта Польшчы Леха Валенсы. Сёлета яе лаўрэат – вядомы беларускі палітык Павел Латушка. Пра гэта раней паведаміў афіцыйны сайт Міністэрства замежных спраў Польшчы.
Намінаваў на прэмію Паўла Латушку міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Прэмія “Салідарнасць” прызнаецца Міністэрствам Замежных Спраў Польшчы як прызнанне заслуг у прасоўванні і падтрымцы дэмакратычных каштоўнасцяў. Сёлета рашэнне было прынята аднагалосна капітулай, у якой старшынствуе сам лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лех Валенса і ў склад якой уваходзяць міністры замежных спраў, юстыцыі, культуры Польшчы, старшыня Польскага Хельсінкскага фонду правоў чалавека і старшыня фонду “Інстытут Леха Валенсы”.
У склад капітулы, якая вызначае атрымальнікаў прэміі, ад пачатку уваходзіў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, які быў блізкім сябрам Леха Валенсы. Роля Шушкевіча і яго голас у вызначэнні намінантаў прэміі была вельмі важнай.
Прыпомнім, што ў 2012 годзе лаўрэатам прэміі стаў беларускі праваабаронца, пазней Нобелеўскі лаўрэат, Алесь Бяляцкі. Тады яму прысудзілі прэмію за дзеянні на карысць дэмакратыі, абарону правоў чалавека і дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсій. У 2012 годзе Алесь Бяляцкі быў якраз у зняволенні і прэмію атрымлівала яго жонка Наталля Пінчук.
У 2014 годзе прэмію атрымаў украінскі Еўрамайдан. Лаўрэатам прэміі таксама быў Мустафа Джамілёў — лідар змагання за правы крымскіх татараў, якога неаднаразова вылучалі на Нобелеўскую прэмію міру. У 2015 годзе прэмію атрымала журналістка Жанна Нямцова — старэйшая дачка расейскага палітычнага дзеяча Барыса Нямцова, якога забілі ў лютым таго года.
Беларускае Радыё Рацыя