Тэмай нядаўняй Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 2026 стала вайна ва Украіне і еўрапейская бяспека.

Удзельнік канферэнцыі, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, выдзеліў па выніках ролю Польшчы і спаслаўся на заявы польскага міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага, які падкрэсліў, што Еўропа павінна сядзець за сталом перамоваў:
-Офіс у Польшчы, і камунікацыя з Польшчай. У Польшчы цяпер адна з самых моцных армій у Еўропе. Польшча – адзін з самых вялікіх партнёраў Украіны. І Польшча грае ключавую ролю па Беларусі. Ну і для беларускай дэмакратычнай супольнасці Польшча, канешне, гэта цэнтральны хаб. Тая рашучасць, якая ёсць цяпер, яе немагчыма было ўявіць у Еўропы яшчэ пару год таму. Размяшчэнне «Арэшніка» і ядзернай зброі ўскаланула цікавасць да Беларусі.
Адпаведна, 17 лютага Ціханоўская сустрэлася з былым прэтэндэнтам на прэзідэнцтва Віктарам Бабарыкам і Марыяй Калеснікавай, дзе абмяркоўваліся «стратэгія і спосабы ўзмацнення дэмакратычнага руху».
Каментуе Франак Вячорка:
-У нас выдатныя адносіны, выдатная камунікацыя. Марыя Калеснікав выступала ў сайд-івэнтах, і я думаю, што кожнаму будзе прастора для дзеянняў. З Бабарыкам і з Калеснікавай мы будзем працаваць, будзем дамаўляцца, будзем уключаць іх у працу. Усе мы хочам мець свабодную, незалежную, дэмакратычную Беларусь.
Па словах Франака Вячоркі, падрыхтоўка да візіту Ціханоўскай у Кіеў працягваецца, і сустрэча з прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім будзе выкарыстоўвацца як дадатковы геапалітычны імпульс для зацвярджэння пазіцыі дэмакратычных сіл Беларусі ў рэгіёне.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






