Сепаратысцкая групоўка «Армія вызвалення Белуджыстану» ў сераду заявіла, што пакарала смерцю 50 закладнікаў у адказ на ваенную аперацыю, якую праводзілі пакістанскія сілы бяспекі.

Групоўка папярэдзіла, што астатнія 150 закладнікаў будуць забітыя, калі ўрад не адкажа на іх прапанову аб абмене палоннымі на працягу наступных 20 гадзін.
Аднак крыніцы, блізкія да пакістанскіх вайскоўцаў, сцвярджаюць, што аперацыя завершана і закладнікі вызваленыя. Ваенныя чыноўнікі паведамляюць пра гібель 32 ваяўнікоў «Арміі вызвалення Белуджыстану».
Паколькі доступ у гэты рэгіён вельмі абмежаваны, незалежная праверка гэтых супярэчлівых заяў пакуль застаецца немагчымай.
12 сакавіка ў правінцыі Белуджыстан узброеныя сэпаратысты захапілі ў закладнікі пасажыраў цягніка. Напад здзейснілі чальцы групоўкі «Армія вызвалення Белуджыстану», якая ўзяла на сябе адказнасць за атаку.