На пачатку красавіка споўнілася 1500 дзён з моманту пачатку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны — падзеі, якая стала адной з самых драматычных старонак найноўшай еўрапейскай гісторыі. За гэты час вайна змяніла не толькі жыццё мільёнаў украінцаў, але і ўвесь рэгіён, паўплываўшы на бяспеку, палітыку і грамадскія настроі ў Еўропе.

Пра сваё бачанне будучай перамогі Украіны разважае былы жыхар Кіева, а цяпер актывіст супольнасці «Майдан Батумі» Аляксей Севярыненка:
-Вайна закончыцца, калі Расея альбо ўжо не будзе мець рэсурсаў, каб ваяваць, альбо пан Пуцін вырашыць, што на яго думку, прадаўжэнне вайны для яго не выгадна.
Па словах актывіста, вельмі важна, што Беларусь выбрана месцам абмену ваеннапалоннымі:
-Беларусь мае супольную мяжу з Украінай. Гэта лагістычна прасцей зрабіць, мне так падаецца.
Па словах Аляксея Севярыненкі, колькасць укранцаў ў грузінскім Батумі, дзе ён знаходзіцца, змяншаецца, але ўсё роўна іх там больш за пяць тысяч чалавек.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






