BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Сігнал дэмакратычным сілам і матывацыя да дзеянняў”

Сігнал дэмакратычным сілам і матывацыя да дзеянняў. Павел Латушка пракаментаваў інтэрв’ю Уладзіміра Зяленскага беларускаму выданню «Зеркало». З Кіеву прыходзіць чарговая сведчанне, што там плануюць больш супрацоўнічаць з дэмакратычнымі сіламі ды ціснуць на рэжым у Менску.

Павел Латушка
Павел Латушка

Намеснік старшыні аб’яднанага пераходнага кабінету, кіраўнік народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка кажа пра канкрэтныя прапановы, якія абмяркоўваюцца з упаўнаважаным украінскага прэзідэнта па санкцыйнай палітыцы.

– Нашыя прапановы, якім чынам мы можам супрацоўнічаць больш шчыльна ў гэтай сферы, менавіта гарманізацыя санкцый, забеспячэнне магчымасці выкарыстання фэйкавага транзіту праз Беларусь для дастаўкі тавараў у Расейскую Федэрацыю, увядзенне новых сектаральных банкаўскіх санкцый. І я спадзяюся, што мы будзем тут больш шчыльна супрацоўнічаць, як і ў пытаннях адказнасці за злачынствы. Так што ў нас таксама ёсць, што прапанаваць украінскаму боку.

Гэта таксама прадмет перамоў з еўрапейскімі структурамі, дадае беларускі палітык Павел Латушка. У рэгіёне пазіцыя павінна быць супольнай:

– Разам мы можам лабаваць гэта ў Брусэлі. Дарэчы, 6 сакавіка ў Брусэлі адбудзецца чарговае пасяджэнне кансультатыўнай групы “Дэмакратычная Беларусь і Еўрапейскі саюз”, і менавіта гэтыя прапановы я таксама буду прадстаўляць падчас гэтага пасяджэння.

На фоне такіх заяваў рыхтуецца візіт Святланы Ціханоўскай у Кіеў. Дата пакуль не называецца, але падрыхтоўка ідзе. Пра гэта беларуская дэмакратычная лідарка журналістам расказала ў дзень гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну.  

Беларускае Радыё Рацыя