Міністр замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі заявіў, што ў аўторак, 19 лістапада, Варшава стане цэнтрам найважнейшых размоваў на тэму вайны ва Украіне. У польскай сталіцы пройдзе сутрэча з удзелам міністраў замежных справаў у фармаце «Ваймарскага трохвугольніка плюс», паведамляе RMF24.

Гэтая сустрэча пройдзе па выніках размовы паміж канцлерам Нямеччыны Оляфам Шольцам і кіраўніком Расеі Уладзімірам Пуціным, якая адбылася 15 лістапада.
Акрамя кіраўнікоў МЗС Францыі і Нямеччыны, у сустрэчы возьмуць удзел міністр замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга і новая кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас.