BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сікорскі і Рубіа абмеркавалі міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю

Кіраўнік польскага МЗС абмеркаваў з дзяржсакратаром ЗША міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю. Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі і Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа мелі тэлефонную размову 23 красавіка.

Фота: x.com/sikorskiradek

Прэс-служба польскага знешнепалітычнага ведамства паведаміла, што бакі таксама “закранулі пытанні, звязаныя з працягам ціску на Расею і аказаннем дапамогі Украіне“.

Радаслаў Сікорскі, выступаючы ў той жа дзень у Сейме, падкрэсліў, што ад вынікаў расейска-ўкраінскай вайны “будзе залежаць, ці скаціцца <…> Беларусь канчаткова ў “рускі мір”, або дасць рады абараніць рэшткі сваёй незалежнасці”.