BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сілавікі Лукашэнкі рыхтавалі правакацыю на мяжы з Польшчай з выкарыстаннем мін

Аб’яднанне беларускіх сілавікоў BYPOL прапанавала версію пра абставіны нядаўняга забойства польскага вайскоўца на беларуска-польскай мяжы. Сцвярджаецца, што ў раёне Дубічаў-Царкоўных сілавікі Аляксандра Лукашэнкі рыхтавалі правакацыю на мяжы з Польшчай з выкарыстаннем мін.

28 траўня мігранты павінны былі раскідаць іх ужо на польскай тэрыторыі для таго, каб справакаваць падрыў “каго-небудзь”. У выніку Польшчу абвінавацілі б у выкарыстанні мін супраць мігрантаў (былі загадзя запушчаны чуткі, што “палякі замініравалі мяжу”).

Перад гэтым некаторым мігрантам раздалі нажы і навучылі імі карыстацца. Са складоў былі дастаўленыя супрацьпяхотныя фугасныя міны “Лепесток” (ПФМ-1) яшчэ савецкай вытворчасці. Мігранты атрымалі 30 мін. Аднак падчас спробы прарыву мяжы міны не ўдалося пераправіць на польскі бок. Адзін з мігрантаў ударыў польскага салдата Матэвуша Сітэка нажом, ад чаго той пазней памёр. BYPOL абяцае назваць прозвішчы беларускіх сілавікоў, якія датычныя да гэтай справы.

Сцвярджаецца, што Масква зʼяўляецца перавалачнай базай мігрантаў з Афрыкі і Азіі ў краіны ЕЗ. Сярод мігрантаў адбіраюць тых, хто паедзе ваяваць ва Украіну, іншых адпраўляюць у Беларусь “ствараць міграцыйны крызіс на мяжы”.

Беларускае Радыё Рацыя