BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Сімвалічнае новаўвядзенне”

На фронце ў расейскім войску з’явіліся аслы. Яны там былі і раней, толькі двухногія. А цяпер – мілыя, вушастыя, шэрыя жывёлы – літаральна.

Тлумачаць гэта лагістычнай праблемай: маўляў, складанасці ў сферы дастаўкі боепрыпасаў на перадавую патрабуюць нетрадыцыйных рашэнняў, у тым ліку выкарыстання аслоў. Больш за тое, у Дзярждуме нават афіцыйна пракаментавалі іх з’яўленне ў войску. Генерал Собалеў, Член абароннага камітэта, заявіў, што гэта цалкам апраўданы крок, бо падчас Другой сусветнай вайны савецкія сабакі-камікадзэ таксама дапамагалі войску. І, маўляў, няхай лепш загіне асёл, а не двое салдат, якія на машыне вязуць неабходны груз на перадавую.

Толькі такія заявы відавочна супярэчаць тэзісам расейскай прапаганды аб моцы і непераможнасці расейскага войска. І каб ужо зусім не выглядаць ідыётамі перад сваім замбаваным народам, расейскія ваенныя карэспандэнты ў тэлеграм-каналах усур’ёз абмяркоўваюць спецыфічны ветэрынарны догляд за асламі і неабходнасць рэгулярнага харчавання. Прычым для ўсіх удзельнікаў баявых дзеянняў – каб выпадкова хто-небудзь не з’еў свайго чацвераногага «пабраціма». На актуальную тэму нават з’явіўся мем: у штодзённых зводках ад Мінабароны Украіны аб стратах ворага нараўне з асабовым складам і тэхнікай з’явілася новая графа – «баявыя аслы».

Таксама на прасторах інтэрнэту жартуюць пра іншую ролю аслоў – у якасці “франтавых жонак” для аматараў авечак. Тое, што зайшлі на танках, а выйшлі на аслах, можа ўвайсці ў гісторыю.

Ліза Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Гармаеў Аляксандр / Telegram