Новая адміністрацыя Сірыі скасавала кантракт з расейскай кампаніяй на кіраванне і эксплуатацыю порта Тартус, які быў падпісаны ў часы праўлення зрынутага дыктатара Башара Асада.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на тры сірыйскія бізнесмены і мясцовыя СМІ.
Адзначаецца, што раней кіраўнік мытні Тартуса Рыяд Джудзі заявіў аб тым, што інвестыцыйны кантракт быў ануляваны пасля таго, як расейская кампанія “Будтрансгаз” не выканала ўмовы здзелкі 2019 года. У яе былі ўключаны інвестыцыі ў інфраструктуру.