Сірыйскія паўстанцы, якія ўвайшлі ў Дамаск, паведамілі грамадзянам па тэлебачанні, што рэжым Башара Асада ўпаў. Там дадалі, што «ўсіх зняволеных» вызвалілі. Сусветныя агенцтвы паведамляюць, што Асад збег на самалёце ў невядомым напрамку. Раніцай паўстанцы заявілі, што кантралююць значную частку сталіцы. Яны таксама звярнуліся да жыхароў з просьбай не набліжацца да дзяржаўных устаноў.
Баі, якія працягваюцца паўтара тыдня, з’яўляюцца самымі сур’ёзнымі сутыкненнямі ў Сірыі з 2020 года, калі была замарожаная лінія фронту ў грамадзянскай вайне, якая доўжыцца з 2011 года. Тады рэжыму Асада ўдалося вярнуць кантроль над большай часткай тэрыторыі краіны, шмат у чым дзякуючы падтрымцы Расеі ды Ірана.
Беларускае Радыё Рацыя