У цэлым два бакі ўжо працяглы час знаходзяцца прыкладна ў адной і той жа кропцы. Разам з тым сітуацыя на фронце стабілізавалася, нягледзячы на гэта ўкраінскім вайскоўцам складана трымаць абарону.

Фота: Adrien Vautier
Бягучыя падзеі пракаментаваў кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Кіеве Генадзь Манько:
– Сітуацыя стабілізавалася. Украінскі бок на многіх напрамках змог выправіць становішча. Але яно працягваецца быць сур’ёзным. Цяжка. Расейцы ціснуць. Але на Пакроўскім накірунку ўдалося крыху нейтралізаваць сітуацыю. І на некалькіх іншых напрамках сітуацыю ўкраінцы палепшылі. Але на самой справе два бакі ўпарта адзін аднаму не саступаюць.
Расейская агрэсія на Украіну працягваецца ўжо 1155 дні. Такім чынам, украінскі народ супрацьстаіць акупанту ўжо тры гады і два месяцы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя