1 верасня 1939 года войскі нацысцкай Германіі без аб’яўлення вайны напалі на Польшчу. Гэтая падзея стала кульмінацыяй шматгадовай агрэсіўнай палітыкі Адольфа Гітлера.

Так пачалася Другая сусветная вайна, гаворыць лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык:
– Тут самае галоўнае не тая падзея, якая Гітлерам была ўзятая ў якасці абгрунтавання гэтай вайны, больш важным з’яўляецца тое, што калі мы кажам пра Другую сусветную вайну, гэта і несправядлівасць, якая была ўсталяваная пасля першай сусветнай вайны, гэта і той нялюдскі эксперымент, які распачалі бальшавікі, калі спрабавалі перамагчы ва ўсім свеце і стварылі адмысловую міжнародную арганізацыю Камінтэрн.

1 верасня 1939 года — гэта не проста дата нападу на Польшчу. Гэта ключавы момант, калі агрэсія і ідэалогія нацызму, падтрыманая савецка-нацысцкім пагадненнем Молатава-Рыбентропа, перараслі ў адкрытую сусветную вайну, якая забрала каля 100 мільёнаў чалавек.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






