BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сябры літоўскага Сейма зноў атрымалі лісты з пагрозамі — нібыта ад беларусаў

Некаторыя сябры літоўскага Сейма атрымалі ліст, у якім выказваецца незадаволенасць палітыкай афіцыйнай Вільні ў дачыненні да беларусаў, якія жывуць у краіне, паведамляе Delfi.

Ліст, які чальцы Сейма атрымалі “зусім нядаўна”, напісаны на літоўскай мове, але, як адзначае аўтар артыкула, па колькасці памылак ствараецца ўражанне, што тэкст быў перакладзены з іншай мовы з выкарыстаннем камп’ютарнай праграмы.

«Паважаныя чальцы Сейма! Да вас звяртаюцца беларусы, якія не жывуць у сябе на радзіме, не падтрымліваюць дзейную ўладу Беларусі, не падтрымліваюць Ціханоўскую і яе прыхільнікаў. Мы заўсёды з павагай ставіліся да нашых суседзяў (украінцаў, палякаў, літоўцаў і латышоў). Аднак зараз палітыка ў дачыненні да беларусаў, якія жывуць у Літве, непрымальная. Вы, напэўна, забыліся на гісторыю, таму нагадваем, што ў XIX стагоддзі ў 56% жыхароў Віленскага краю роднай мовай была беларуская, а ў 17% — літоўская мова. На пачатку ХХ стагоддзя Вільня была цэнтрам беларускага нацыянальнага адраджэння. Тую ж ролю ён адыграў і для літоўцаў», – так пачынаецца ліст.

Аўтары паслання адзначаюць, што парламентарыі павінны памятаць гістарычныя факты і “правільна ацэньваць рашэнні, якія яны прымаюць у дачыненні да беларусаў”.

Мяркуючы па ўсім, цяперашнія лісты – справа рук праваахоўных органаў Беларусі. Гэта адзначаецца і ў артыкуле Delfi са спасылкай на Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ).

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: obzor.lt