Сяргей Алейнік пакінуў пасаду міністра замежных спраў Беларусі. Толькі ўчора стала вядома пра самагубства пасла Беларусі ў Германіі Дзяніса Сідарэнкі.

Сяргей Алейнік займаў пасаду міністра замежных спраў з 13 снежня 2022 года пасля смерці Уладзіміра Макея.
Новымі кіраўніком МЗС прызначаны Максім Рыжанкоў, а новым кіраўніком Адміністрацыі Лукашэнкі – Дзмітрый Круты. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Пул первого».
Таксама сёння маюць быць прызначаныя новыя міністры сельскай гаспадаркі, прамысловасці, новы памочнік Лукашэнкі па Менску і новы пасол у Расеі замест Крутога.
Беларускае Радыё Рацыя






