Напрыканцы лістапада Еўрапейская арганізацыя ядзерных даследаванняў (CERN) афіцыйна спыніла амаль 70-гадовае супрацоўніцтва з беларускімі ды расейскімі навукоўцамі і інжынерамі – і закрыла доступ да Вялікага адроннага калайдэра.
Сітуацыю каментуе экс-супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Бесараб:
– Некалькі гадоў яны ўвесь час папярэджвалі, што 30 лістапада мы дакладна адключым, зараз яны адключылі. То бок гэтая гісторыя цягнецца 2 гады. Фактычна яна азначае што? Што будзе поўная забарона на працу з абсталяваннем ЦЭРНа, людзей, якія працуюць у беларускіх ці расейскіх арганізацыях. Тыя хто філяваны ў беларускіх ці расейскіх арганізацыях – усё. Працаваць не змогуць. І не змогуць трапляць у публікацыі.
На думку Сяргея Бесараба, у выніку спынення вучоныя з Беларусі перайдуць для далейшай даследчыцкай працы ў Расею (падмаскоўнае Дубна) і Кітай. Таксама спыненне супрацы з CERN закранула студэнтаў і аспірантаў абедзвюх краін, якія планавалі працаваць у перадавой эксперыментальнай фізіцы.
Беларускае Радыё Рацыя