Старшыня Рэспубліканскай рады грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» Сяргей Бобрыкаў 12 лістапада заявіў, што вырашыў спыніць удзел у электаральнай кампаніі па выбарах, паведамляе БЕЛТА.
Сваё рашэнне ён патлумачыў тым, што з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы пачалі паступаць шматлікія звароты афіцэраў. «Гэта былі наступныя словы: сёння наша рэспубліка перажывае вельмі цяжкі час, каб зберагчы краіну, забяспечыць яе стабільнасць, галоўная задача афіцэрскага корпуса — згуртавацца вакол нашага галоўнакамандуючага, падтрымаць дзейнага прэзідэнта на будучых выбарах», — сказаў ён.
Акрамя Лукашэнкі, Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала 5 ініцыятыўных групаў для збору подпісаў за вылучэнье кандыдатамі ў прэзідэнты: Сяргея Бобрыкава, Сяргея Сыранкова, Ганны Канапацкай, Алега Гайдукевіча, Вольгі Чамаданавай і Аляксандра Хіжняка.