Сітуацыя ў Беларусі застаецца складанай і неадназначнай. Існуюць сур’ёзныя палітычныя і сацыяльныя праблемы, звязаныя з дыктатарскім рэжымам улады, рэпрэсіямі супраць беларускіх грамадзян.
Мы сёння абмяркуем сітуацыю ў Беларусі і пагаворым пра тое, што трэба рабіць, каб яе пераламіць, з госцем Беларускага Радыё Рацыя кіраўніком «Паспалітага рушэнння» Сяргеем Бульбам:
РР: Спадар Сяргей, як Вы ацэньваеце зараз сітуацыю ўнутры Беларусі?
— Сітуацыю ўнутры Беларусі, ведаеце, ніколі не думалася, што ў цэнтры Еўропы ў 21-м стагоддзі магчыма паўтарэнне 1937-га года і сталінскага рэжыму. Канечне, Лукашэнка да сталінскага рэжыму не дацягвае, хаця б таму, што ў Сталіна была ідэалогія на ўзбраенні, акрамя ўсяго таго. А тут няма ніякай ідэалогіі, але, тым не менш, трымаюць жорстка.
Калі раней польскія сябры гаварылі, што яны таксама перажылі часы „Салідарнасці“ і ў іх таксама былі гады, калі іх пераследавалі, то цяпер здзіўляюцца і кажуць, што абсалютна ніякае параўнанне не праходзіць з тым, што адбываецца ў Беларусі. За часамі „Салідарнасці“, кажуць, маглі спакойна ўсміхацца міліцыянерам у твары, і нічога не было за гэта, маглі здзекавацца. А ў Беларусі відаць, што гэта цэлы канвеер, і прычым мэта гэтага не зусім зразумелая. Мэта нерацыянальная. Гэта, хутчэй за ўсё, пастаянна трымаць грамадства ў страху — адзіная ўся мэта.
РР: Збольшага, яна зразумелая таму, што хутка выбары. А ён заўсёды перад выбарамі рабіў такія рэчы рабілі, толькі яны былі не такімі яўнымі, як цяпер, і не такімі масавымі, як мне здаецца. Зачыстку праводзіць?
— І так, і не так. Я б сказаў, што гэта зачыстка ідзе з 2020 года, і яна не спынялася. Вось у чым сэнс. Таму звязваць гэта толькі з 2025 годам я б не стаў. Да таго, што вы гаворыце, можна аднесці напрыклад, калі расейскі пасол гаворыць пра тое, што так, мы дапаможам Беларусі, калі будуць нейкія праблемы, як дапамаглі ў 2020-м, так і цяпер дапаможам. То бок, ён падкрэслівае, расейскі пасол, што беларускія спецслужбы самі спраўляюцца, але калі што, то дапаможам.
Натуральна, ёсць кола людзей, якім 2020 год, як кажуць, даўся ў знакі. Для Лукашэнкі гэта сур’ёзная псіхатраўма, па ўсім відаць. Ён ужо звыкся. Крайнія выбары, што ён выйграваў сумленна максімум першыя, ну і, можа, яшчэ другія. Двухтысячныя, так? А з 2010-га там ужо ніхто нічога не выйграваў, ніхто нічога не лічыў. Лукашэнка за гэтыя 15 гадоў звыкся, што народ падманваюць, і народ прымае гэты падман.
Таму 2020 год для яго стаў нечаканасцю. Як так, мы ж рабілі, як заўсёды, дык чаму яны цяпер раптам узбрыкнулі, ну?
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
З госцем Рацыі кіраўніком «Паспалітага рушэнння» Сяргеем Бульбай размаўляла Аліна Андрыевіч. Беларускае Радыё Рацыя