BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяргей Бульба: Я не думаю, што ўсё так кепска

Што зараз адбываецца ў свеце? Да чаго прывядзе згода паміж Ізраілем і Хамасам? Ці можа прайсці паміж Украінай і Масквой згода па такой жа канве? І ў выніку, што будзе з Беларуссю? На такія пытанні адказвае Госць Радыё Рацыя – кіраўнік Паспалітага Рушэння Сяргей Бульба. Размаўляе з ім наша карэспандэнтка Аліна Андрыевіч.

РР: Падпісана згода паміж Ізраілем і Хамасам пры пасярэдніцтве Катара і Амерыкі, але многія ў Ізраілі супраць згоды ў такім выглядзе. Міністр фінансаў Біцалель Смотрыч і міністр нацыянальнай бяспекі Ітамар Бен-Гвір лічаць катарскую згоду раўзначначнай капітуляцыі. Дональд Трамп заявіў, што яго каманда прыклала шмат намаганняў па спыненні агню і вызваленні закладнікаў. Што вы пра гэта думаеце?

Сяргей Бульба: Я не думаю, што ўсё так кепска, таму ўлічваючы ўзаемаадносіны Ізраіль-Амерыка, колькі прадстаўнікоў нацыі жыве ў Злучаных Штатах, то, напрыклад, нават Украіна заўсёды раўніва ставілася, што калі пачалася ізраільская вайна, то лічылі, што Штаты зараз будуць больш апекавацца ўсё ж такі Ізраілем. Хоць ён значна меншы і па колькасці, і па плошчы. Я лічу, што тут якраз той варыянт, калі можна разумець, што тут будзе “многахадовачка”.

Лічу, што яны дастаткова разумныя, дастаткова адэкватныя, каб яны маглі нешта планаваць на перспектыву. Не проста для сённяшняга піяру. Тым больш навошта зараз Трампу гэты піяр. Каб ён яшчэ на адзін тэрмін вылучаўся, тады яму трэба было б нешта паказушнае рабіць. То бок за яго ніхто бліжэйшым часам не мусіць галасаваць, яму не трэба паказушнае.

Я лічу, што ўсё адно там ёсць нейкія свае задумы, прычым стратэгічныя і сур’ёзныя задумы. Вы ж бачыце, што Ізраіль, у тым ліку “Масад” – адна з лепшых службаў, дарэчы, арганізаваны нашым віцебскім, беларускага паходжання чалавекам. Я нават дзівіўся, калі даведаўся, што беларускія габрэі – выхадцы з нашых зямель, нават у Злучаным Штатах яны маюць нейкую такую адасобленую камунікацыю. Яны сябе называюць літвакі.

РР: Вы лічыце, што гэта бяспройгрышны варыянт – тое, што ў Ізраілі зараз адбылося?

Сяргей Бульба: Лічу, што гэта звяно нейкага ланцужка.

РР: Блогер Сяргей Любарскі, сябра партыі рэспубліканцаў кажа, што калі па такой схеме будзе заключаная згода паміж Расеяй і Украінай, то ў пройгрышы застанецца Украіна.

Сяргей Бульба: Ёсць тактыка, ёсць стратэгія, то бок я паўтаруся – я не бачу тактычнай перамогі, калі Трамп проста напіша, што ён дамогся нейкага міру. І што? Я лічу, што калі ёсць агульная стратэгія, то ў гэтым плане можна ісці на нейкія крокі, перспектыўнасць якіх не відаць на сённяшні момант.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя