Дэмакратычная грамадскасць за мяжой з хваляваннем чакае вынікаў тэлефоннай размовы амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа з беларускім дыктатарам наконт вызвалення 1300 палітвязняў. Ці зробіць такі шырокі жэст Лукашэнка, ці ўсё ж такі масавага звальнення не адбудзецца, – гаворыць палітычны эксперт Сяргей Бульба:
– Я думаю, што Лукашэнка, канешне, пакіне залаты фонд для таго, каб выпускаць “штучны тавар”, лідараў, таго ж, напрыклад, Бяляцкага, Верамейчыка, таго ж Бабарыку, Машу Калеснікаву, думаю, Статкевіча, Севярынца. Ён іх будзе пакідаць для персанальнага гандлю. А так, я думаю, ён можа выпусціць значную колькасць, вельмі значную, для таго, каб скарыстаць гэты шанс, які зараз адкрыўся перад ім з амерыканскага боку.

Паводле Сяргея Бульбы, хацелася б, каб Лукашэнка вызваліў усіх, хто сядзіць па палітычных матывах, але ўсё будзе залежаць ад таго, хто і на якіх умовах акажацца больш моцным на гэтым рынку палітычнага торгу.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






