BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяргей Бульба: Нам трэба шукаць сілавікоў, якія разумеюць гэтую небяспеку з боку Расеі

Кіраўнік Паспалітага рушэння Сяргей Бульба прапанаваў дзяржсакратару Савета Бяспекі Республікі Беларусь генерал-лейтэнанту Аляксандру Вальфовічу адкрытую дыскусію па абмене думкамі пра будучыню Беларусі.

Гэта адказ на абвінавачванне Вальфовіча наконт узброеных правакацый з боку Паспалітага рушэння, гаворыць Сяргей Бульба:

– Мы для іх беглыя, экстрэмісты. Яны для нас “ОПГ”, хунта. То бок дзве супрацьлегласці, дзве паралельныя рэчаіснасці, якія ўсё меньш паміж сабою перасякаюцца. Але ж ёсць разуменне таго, што Беларусь на сённяшні дзень знаходзіцца пад пагрозай акупацыі менавіта з боку Расеі. І каб супрацьстаяць агрэсіі з боку Расеі, нам трэба шукаць тых сілавікоў, якія разумеюць гэтую небяпеку.

Паводле Сяргея Бульбы, і для якіх Беларусь – гэта Радзіма, а не проста набор літар. Беларусь не вызваліць для беларусаў ніхто, акрамя самых беларусаў, таму неабходны любыя, самыя крэатыўныя крокі, якія прывядуць да поспеху.

Беларускае Радыё Рацыя