Ці чакаюць беларусаў перамены да лепшага? Які лёс Лукашэнкі? Што плануе Пуцін?
З сённяшнім госцем Беларускага Радыё Рацыя кіраўніком «Паспалітага Рушэння» і Беларускай Прасторы «Робім разам» Сяргеем Бульбам мы пагаворым пра тое, што чакае Беларусь бліжэйшым часам:
РР: Як вы бачыце сітуацыю развіцця падзей далей у Беларусі? Калі мы бачым, што ў курскай вобласці такая сітуацыя, Лукашэнка там недзе дрон ужо расейскі збіў, туды-сюды хістаецца. То ён будзе Пуціна бараніць, то ён не будзе. То ён будзе ваяваць з Украінай, то ён не будзе.
— У яго вялікая праблема, што Пуцін не ўхваліў яму сёмы тэрмін прэзідэнства.
РР: Адназначна не ўхваліў? Адкуль вы ведаеце?
— На сённяшнім этапе, вось тое, што яны на Валааме трое сутак былі, з гэтым папоўскім гіпнозам усім, яны яго не ўгаварылі. Лукашэнка, дэман-уладалюб аказаўся значна мацнейшым. Ён разумее, што як толькі ён застанецца без улады, вось па Назарбаеўскім сцэнары ён ідзе, нават калі ён застаецца кіраўніком УНС, то ўсё адно ягоны лёс надалей невызначальны. Лёс ягоных дзяцей і лёс тых грошай, якія ён у нас з вамі накраў. Таму ён асцерагаецца выпусціць уладу са сваіх сініх рук. Таму ўся гэтая мітусня.
РР: Я думаю, Пуцін не памяняе яго ні на кога, бо гэта як-ніяк надзейны васал.
— Што Назарбаеву, што Лукашэку, яны прапаноўвалі адначасна пачаць транзіт улады. Бо яны пралічвалі, іхныя аналітыкі, што стомленасць, што ад Назарбаева ў Казахстане, што ад Лукашэнкі ў Беларусі, яна крытычная. І яны разумелі, калі пераступіць пэўную храналогію, то пачнецца бунт. Што мы і бачылі ў 2020 годзе. Назарбаеў пайшоў па тым сцэнары, чым гэта закончылася — мы бачым. Лукашэнка стварыў тыя самыя інструменты, той самы УНС, але не рызыкнуў пайсці да канца, як Назарбаеў. Ягоная інтуіцыя, можна сказаць, яго ўратавала.
РР: Чаму ён назначыў вырабы на люты 2025 года? Чаму так спяшаецца?
— Але ж пры гэтым старшыня цэнтрвыбаркама сказаў, што гатовыя правесці выбары, калі скажуць заўтра — то і заўтра правядуць. Яны спяшаюцца, бо асцерагаюцца, што Масква прыдумае нейкага зноўку стаўленіка клана Мазепіна. Мазепін, нагадаю, гэта гаспадар Уралкалію, з беларускім пашпартам, які ў прынцыпе марыць уключыць да свайго Уралкалію Беларускалій. Таму каго ён выставіць на гэты раз? На мінулых выбарах, хто ў нас прадстаўляў інтарэсы Расеі? Мы ж разумеем, багата кандыдатаў было. Таму Лукашэнка спяшаецца, каб Масква не паспела падрыхтаваць альтэрнатыву яму. Каб, усё ж такі, калі прыйдзецца пайсці на транзіт, каб ён усё ж такі кагосьці са сваіх паставіў.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
З госцем Беларускага Радыё Рацыя кіраўніком «Паспалітага Рушэння» і Беларускай Прасторы «Робім разам» Сяргеем Бульбам размаўляла наш карэспандэнт Аліна Андрыевіч.
Беларускае Радыё Рацыя