BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяргей Бульба: Трохкутнік зла – Масква, Тэгеран, Пекін

Іран упершыню нанёс удары па Ізраілі са сваёй тэрыторыі. Нягледзячы на маштабнасць атакі, урон аказаўся нязначным, хаця атака была вельмі масіраванай. Ці можа ператварыцца канфлікт на Бліжнім Усходзе паміж Іранам і Ізраілем у трэцюю сусветную вайну, мы пагаворым з “Госцем Рацыі” – былым кадравым ваенным, стваральнікам “Белага легіёну” у Беларусі Сяргеем Бульбам:

РР: Як вы можаце пракаментаваць атаку Ірана на Ізраіль?

– З аднаго боку, цікава назіраць, што гэты трохкутнік тых, хто кінуў выклік сённяшнім сусветным мадэратарам – гэта Іран, Расея і Кітай. Відавочна, што па самому налёту, па яго складовых частках, што яны адразу запускалі некалькі тыпаў ракет, некалькі тыпаў розных дронаў. Гэта менавіта тая методыка, якой зараз Расея дасягнула, паступова вывучаючы, як пераадолець супрацьпаветраную абарону, то бок тое ж самае зараз прымяняў Іран. Відавочна, што расейцы там інструктавалі на 100%. “Жалезны купал” спрацаваў, малайцы ізраільцяне. Тут відавочна, што ўсе дапамагалі.

Я так разумею інфармацыйна, спадарожнікавыя здымкі і ўсё. І Штаты дзяліліся відаць. У гэтым сцэнары здзіўляе толькі адно, іранцы пра тое, што гэта адбудзецца, чамусьці папярэджвалі за тыдзень. Атрымліваецца кшталту: “Вы падрамантуйце свой жалезны купал, мы хутка нападзём”. Збоку, калі назіраць незалежна, калі ты не ўключаны ў гэтую “гульню”, ні на чыім баку, то неяк яно выклікае такое сумненне, што нейкія правілы ў гэтай “гульні” існуюць.

РР: Яны заявілі, што калі Ізраіль адкажа, то яны пачнуць вайну.

– Яны сказалі, што пачнуць біць па амерыканскіх аб’ектах, то бок яны свядома нарываюцца. Як раз той трохкутнічак зла – Масква, Тэгеран, Пекін, яны яўна разлічвалі на трохі іншы эфект. Зараз яны сапраўды бачаць, што гэты “жалезны купал” спрацаваў, усё добра. Усе задаволены, ізраільцяне не пацярпелі, пры гэтым яны правялі сваё ІПСА для Ірана. У Іране ж там расказваюць, што ў Тэль-Авіве больш нічога няма. Хто актыўна супраць на сённяшні дзень – гэта Штаты. Байдэн на сённяшні дзень актыўна выступае супраць.

РР: Супраць чаго?

– Супраць жорсткага адказу па Ірану. Калі Амерыка стары мадэратар, гэтыя тры краіны, якія кінулі выклік мадэратару, яны зацікаўлены, каб на планеце было як мага больш кропак, дзе гарыць агмень вайны. У мяне падазрэнні, што Хамас нацкавалі толькі ў гэтай канцэпцыі. У гэтай жа канцэпцыі можна разглядаць, што КНДР ужо збіраецца. Кім Чэн Ін наведаў войсковыя вучэнні, дзе заявіў, што як ніколі трэба быць гатовымі да вайны. Ніякі гэты не брацкі народ карэйцы, што трэба іх знішчыць.

Гэта ўсё ідзе да таго, што для гэтага трохкутнічка трэба, каб на планеце было як найбольш кропак, дзе ідзе вайна. Каб Злучаныя Штаты не справіліся, махнулі рукой, сказалі разбірайцеся самі, мы тут зоймемся сваімі праблемамі і ўсё. То бок гэта іх канцэпцыя і яны яе паступова здзяйсняюць. Гэты налёт вельмі паказовы для Пекіна.

Што пры ўсім пры тым, для прарыву гэтага “жалезнага купалу” яны стараліся скарыстоўваць усе магчымыя дроны, ракеты розных тыпаў. Каб на розных частотах, рознае прымяненне, розная хуткасць. Той жа “Шахед” ляціць, у яго хуткасць 120 кіламетраў на гадзіну, яго лёгка збіць. Нават са стралковай зброі можна збіць. Што не скажаш пра крылатую ракету. Яна ідзе на мінімальнай вышыні на вялікай хуткасці.

Таму тут як раз супрацьпаветраная абарона мусіць быць гатовая, яна мусіць быць разлічана на цэлі на розных вышынях, хуткасць да гэтага яшчэ. Тут Пекін мог пераканацца, што калі краіна гатовая, то нічога ты не зробіш. Вось гэта мусіць трохі астудзіць. Спадзяюся, што Кітай перадумае наконт Тайваню, ці варта гэта рабіць.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя