Былы вайсковец, заснавальнік «Белага легіёну» Сяргей Бульба ўзначаліў «Паспалітае рушэнне».
«З 17 чэрвеня 2024 года „Паспалітае Рушэнне“ ўзначаліў Сяргей Бульба — беларускі палітычны дзеяч, чалавек з вялікім арганізатарскім досведам (напрыклад, стварэнне „Белага Легіёну“)», — паведамляецца ў тэлеграм-канале «Паспалітага рушэння».
«Паспалітае рушэнне» ўзнікла ў верасні 2022 году як спартова-адукацыйная арганізацыя ў замежжы. Адной з яе мэтаў было адраджэнне беларускіх вайсковых традыцыяў.
У жніўні 2023 году Сяргей Бульба стаў кіраўніком Беларускага моладзевага хабу. Перадача паўнамоцтваў суправаджалася вострым канфліктам з папярэднім кіраўніцтвам хабу.