BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяргей Навумчык: «Рэферэндум» 1995 — гвалтоўнае спыненне беларускага Адраджэння

14-га траўня спаўняецца 30 гадоў з дня правядзення антыканстытуцыйнага рэферэндуму 1995 года ў Беларусі. Па яго выніках змянілася дзяржаўная сімволіка, расейская мова атрымала статус дзяржаўнай, а прэзідэнт атрымаў права распускаць парламент.

Фота з акаўнта ў facebook Сяргея Навумчыка

Кажа сведка тых падзей, экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Сяргей Навумчык:

-Калі адной фразай акрэсліць вынік таго, што мы называем “рэферэндумам” 1995 года – гвалтоўнае спыненне беларускага нацыянальнага Адраджэння. Што можна было зрабіць? Гэта не галасаваць. Я тады быў дэпутатам ад апазіцыі БНР Вярхоўнага Савета. Зрабілі ўсё, што было ў нашых сілах. Мы пайшлі на галадоўку. Лукашэнка нас разагнаў. Збіў у зале парламента. Гэта фактычна быў тэрарыстычны акт супраць дзяржаўных дзеячоў.

Паводле афіцыйных звестак, у галасаванні ўзялі ўдзел больш за 4,8 мільёна чалавек, аднак апазіцыя і незалежныя назіральнікі паставілі пад сумнеў як законнасць, так і празрыстасць гэтага працэсу.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя