BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяргей Сыранкоў першым падаў дакументы ў ЦВК Беларусі

Старшыня праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў першым падаў дакументы ў ЦВК Беларусі на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2025 году.

Фота: ЦВК Беларусі

Для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты неабходныя сама меней 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў, пацверджаных пратаколамі абласных і Менскай гарадской камісіяў па выбарах прэзідэнта.

Сыранкоў паведаміў, што ў падтрымку яго вылучэння ў якасці кандыдата ў прэзідэнты сабрана больш за 170 тысяч подпісаў.

6 снежня ў Беларусі завяршыўся збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў. Подпісы збіралі пяць чалавек: акрамя Сыранкова, гэта Аляксандар Лукашэнка, былая дэпутатка Ганна Канапацкая, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч і старшыня праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці Аляксандар Хіжняк. 

Працэс падрыхтоўкі да сёмых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, прызначаных на 26 студзеня 2025 году, праходзіць пад кантролем уладаў, палітычнае поле краіны зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.