BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяржук Кедышка: Гэта не выбары, гэта самапрызначэнне!

Змяніць беларускія ўлады здольныя толькі не так званыя выбары, а сапраўдныя парамілітарныя структуры.

А беларусы ў першую чаргу павінны сябе захаваць для будучыні Беларусі, – у гэтым перакананы дэлегат Каардынацыйнай Рады 3-га склікання Сяржук Кедышка:

– Я не думаю нават пра Лукашэнку, я думаю пра Беларусь. І мне падаецца, што гэта добрая ідэя для слогана. Калі б мы ўсе пачалі думаць пра Беларусь, у якой будуць жыць нашы дзеці, нашы ўнукі, то проста не заўважалі б гэтага Лукашэнку, не заўважалі б усіх гэтых “губазікаў” і ўсё астатняе. І гэта адразу становіцца зразумелым. А нас цяпер прымушаюць думаць: а вось ці Лукашэнка? Мы ж ведаем, што гэта не выбары, гэта самапрызначэнне.

Нібы выбары прэзідэнта ў Беларусі адбудуцца праз пяць дзён, у бліжэйшую нядзелю. Гэта дзень, калі чарговы раз пераабірае сябе Аляксандр Лукашэнка.

Беларускае Радыё Рацыя