BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяржук Кедышка: Лукашэнка стварыў сабе новую суб’ектнасць

Пустыя выбарчыя ўчасткі сталі адметнай рысай нібы прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Гэта адбылося па прычыне таталітарызму, ціску на грамадзянаў, прымусу галасаваць датэрмінова, а таксама нежадання часткі грамадства ўдзельнічаць у нібы выбарчым працэсе, — сваім меркаваннем падзяліўся дэлегат Каардынацыйнай Рады 3-га склікання Сяржук Кедышка:

Адбылася так званая легітымізацыя рэжыму Лукашэнкі, таму што фактычна ён стварыў сабе новую суб’ектнасць тым, што правёў выбары. Для яго гэтыя рытуалы вельмі важныя. Ён такім чынам паказаў, што вы за гэтыя пяць гадоў нічога са мной не зрабілі, нічога са мной не здолееце зрабіць — ні апазіцыя, ні Захад. У сваёй прамове ён сказаў, што пляваў ён на гэты Захад.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Так званыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся ў мінулую нядзелю, 26 студзеня. Чакана пераабраў сябе дзеючы беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка. За яго нібыта аддала галасы звыш 87 працэнтаў насельніцтва, пры гэтым агучаная яўка — амаль 90 працэнтаў.

Беларускае Радыё Рацыя