BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Што прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда робіць у Пекіне?

“Трывае вайна ва Украіне, але ў нас таксама трывае гібрыдная атака Беларусі на польскую мяжу,” – сказаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, дадаўшы, што хоча звярнуць на гэта ўвагу Кітая. 

(PAP/Radek Pietruszka)

Найважнейшым днём візіту польскага прэзідэнта ў Паднябесную будзе панядзелак, калі ў Пекіне запланаваныя палітычныя перамовы – спачатку з прэм’ер-міністрам Лі Цянам, потым са старшынём Пастаяннага камітэту парлямэнту Кітаю Чжао Лэдзі, а пазней з лідарам КНР Сі Цзіньпінам. Падчас пяцідзённага афіцыйнага візіту прэзідэнт таксама выступіць на эканамічных форумах у Даляні і Шанхаі, а таксама ўручыць узнагароды ў амбасадзе Польшчы.

Адной з мэтаў візіту, як абвясціў прэзідэнт Польшчы, зʼяўляецца адкрыццё кітайскага рынку для польскіх сельскагаспадарчых прадуктаў.