Вярхоўная прадстаўніца Еўрапейскага Звязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас склікае нараду кіраўнікоў МЗС краін ЕЗ. Сустрэча пройдзе 11 жніўня.
Тэмай стане абмеркаванне маючага адбыцца ў пятніцу на Алясцы саміту прэзідэнтаў ЗША і Расеі, каб запатрабаваць улічыць інтарэсы ЕЗ і Украіны. Пра гэта паведамляе агенцыя Reuters. Тым часам, віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў: «Мы скончылі з фінансаваннем вайны ва Украіне. Мы хочам дамагчыся мірнага ўрэгулявання гэтай праблемы. Калі еўрапейцы хочуць узяць на сябе ініцыятыву і закупляць зброю ў амерыканскіх вытворцаў – мы не супраць, але самі больш гэта фінансаваць не будзем”. Таксама па словах віцэ-прэзідэнта, ЗША імкнуцца да мірнага ўрэгулявання ва Украіне з улікам бягучай лініі судакранання.






