BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Славакія афіцыйна адмовілася ад ваеннай падтрымкі Украіны

Прэзідэнт Славакіі Петэр Пелегрыні, прэм’ер-міністр Роберт Фіца і спікер Нацыянальнай рады Рычард Рашы заявілі, што дамовіліся спыніць ваенную падтрымку Украіны.

Фота: РИА Новости  

Кіраўнік дзяржавы падзяліўся тым, што яго краіна таксама не будзе ўдзельнічаць у крэдытных гарантыях ЕЗ для Украіны. Пра гэта паведамляе Aktuality.

Адзначаецца, што ў суботу, 10 студзеня, Пелегрыні, Фіца і Рашы падчас сумеснага абеду абмеркавалі пытанні, звязаныя з інтарэсамі Славакіі на ўнутранай і знешняй арэне. Пелегрыні адзначыў, што яны «адкрыта, канструктыўна і прагматычна» абмеркавалі ўсе важныя пытанні.

Чыноўнік паведаміў журналістам, што Славакія будзе мець свайго прадстаўніка на перамовах «кааліцыі рашучых». Аднак ён падкрэсліў, што Браціслава не будзе працягваць ваенна падтрымліваць Украіну, а таксама не будзе накіроўваць сваіх вайскоўцаў.

Больш за тое, прэзідэнт Славакіі падзяліўся, што яго краіна не будзе ўдзельнічаць у гарантыях крэдыту Украіны ад Еўрапейскага Звяза на 90 мільярдаў еўра.