BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

След Анжалікі Мельнікавай, магчыма, губляецца на Шры-Ланцы

Зніклая спікерка Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава можа знаходзіцца ў Беларусі, вынікае з апублікаванага 6 траўня расследавання польскага выдання Polityka.

Фота з адкрытых крыніц

Са спасылкай на “дзве незалежныя крыніцы” медыя паведамляе, што 26 лютага палітык вылецела з Варшавы ў Лондан, дзе “перасела на самалёт да Шры-Ланкі”.

Адзначаецца, што Мельнікава раней адпачывала ў гэтай астраўной дзяржаве ў Паўднёвай Азіі — у студзені 2024 года ў горадзе Унаватуна. Яна “праводзіла там час у кампаніі мужчыны”.

У публікацыі прыводзяцца словы неназванай сяброўкі спікеркі, якая нібыта паведаміла: Мельнікава паказала ёй фатаграфіі мужчыны і “яго заручальны пярсцёнак” і “сказала, што ён з Беларусі, спартовец, і што яна закаханая ў яго”.

Выданне мяркуе, што на Шры-Ланцы Мельнікава магла трапіць у “пастку спецслужб” і апынуцца ў Беларусі.