Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на ўдзельнікаў Дня волі 2024 года ў замежжы, піша БелТА.

Следчы камітэт сцвярджае, што атрымаў звесткі пра больш за сотню асоб, якія бралі непасрэдны ўдзел у вулічных акцыях на тэрыторыі Варшавы, Вільні, Уроцлава, Беластока, Бруселя, Батумі, Прагі, Каліфорніі, Філадэльфіі і г.д і спіс пастаянна папаўняецца. «Гэтыя сходы суправаджаліся выкарыстаннем нацыяналістычнай сімволікі, абразлівымі лозунгамі, якія распальваюць сацыяльную варожасць сярод беларусаў, заклікамі да эканамічнага і палітычнага ціску на нашу краіну», — адзначылі ў СК.
Гэтыя асобы прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе. Артыкулы – стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім і дыскрэдытацыя РБ. Яшчэ следчы камітэт паведамляе, што атрымаў інфармацыю аб аб’ектах нерухомасці і маёмасці, якая належаць гэтым асобам на тэрыторыі Беларусі.
«Праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы», – дадалі ў камітэце.
Беларускае Радыё Рацыя






