BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

СМІ: прадстаўнікі ЗША і Украіны сустрэнуцца ў Саудаўскай Аравіі 12 сакавіка

Чакаецца, што дэлегацыі Украіны і ЗША правядуць сустрэчу ў Эр-Рыядзе ў сераду, 12 сакавіка, пра гэта паведамляюць Axios і Fox News са спасылкай на неназваныя крыніцы.

Фота: © Getty Images / picture alliance

Як паведамляе карэспандэнтка Fox News, з амерыканскага боку ў сустрэчы прымуць удзел дзяржсакратар Марка Рубіё, дарадца па нацыянальнай бяспецы Майк Уолтц і спецпасланнік Стыў Уіткоф, а з украінскага – кіраўнік Офіса прэзідэнта Андрэй Ярмак.

Паводле яе слоў, амерыканская дэлегацыя выязджае ў Эр-Рыяд у аўторак.