BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сойм Руху Салідарнасці «Разам» адзіным лідарам апазіцыі прызнаў Міколу Статкевіча

У Беларускім Доме Варшавы ў рабочым парадку прайшоў чарговы замежны сойм Руху Салідарнасці «Разам».

Вячаслаў Сіўчык
Вячаслаў Сіўчык

Запланаваны быў разгляд толькі аднаго пытання – гэта рэпрэсіі супраць польскай меншасці ў Беларусі, кажа Вячаслаў Сіўчык:

– Бо сітуацыя ў Беларусі з палітвязнямі і правамі чалавека проста катастафічная. І мы хацелі бы ўсё-такі каб Польшча больш дэталёва занялася б пытаннямі палітычных рэпрэсій супраць палякаў.

Па ходу паседжання ў сілу палітычных абставін узнікла і другое пытанне: выбар адзінага лідара дэмакратычнай апазіцыі, гаворыць Вячаслаў Сіўчык:

– Мы таксама абмеркавалі пытанні пра лідараў беларускай апазіцыі. І практычна аднагалосна было вырашана лічыць адзіным лідарам беларускай апазіцыі Міколу Статкевіча.

У паседжанні ўзялі ўдзел 15 сябраў у Варшаве і 8 – анлайн па відэасувязі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя