Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і канцлер Германіі Олаф Шольц паабяцалі, што іх краіны прадоўжаць аказваць Украіне ваенную дапамогу.

Як перадае нямецкі тэлеканал n-tv, заява прагучала пасля тэлефоннай размовы прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Дональда Трампа з крамлёўскім кіраўніком Пуціным, падчас якога той патрабаваў спынення паставак Украіне заходніх узбраенняў і разведвальнай інфармацыі.
Пасля сустрэчы з Макронам у Берліне Шольц сказаў, што амерыканская падтрымка Украіны была і застаецца важнай, таму Вашынгтон павінен яе працягваць.
“Мы абодва згодныя: Украіна можа спадзявацца на нас, Украіна можа спадзявацца на Еўропу, і мы іх не падвядзем”.