BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шольц і Зяленскі падпісалі пагадненне аб падтрымцы Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў пятніцу ў Берліне сустрэўся з канцлерам ФРН Олафам Шольцам.

Фота: president.gov.ua

Кіраўнікі дзяржаў падпісалі двухбаковае пагадненне аб супрацы ў сферы бяспекі і доўгатэрміновай падтрымцы Украіны. Як паведаміў Уладзімір Зяленскі, у дакуменце замацаваная падтрымка Украіны ў аб’ёме больш за сем мільярдаў еўра на бягучы год.

Гэтыя сродкі пойдуць на пастаўкі краіне, што ваюе, зброі. Кантракты з нямецкімі вытворцамі ўжо заключаныя.

Таксама ў пагадненні Нямеччына пацвярджае сваю пазіцыю ў дачыненні да санкцый супраць Расеі, магчымасці міжнароднага трыбуналу і замарозкі расейскіх актываў у ФРН, удакладніў Зяленскі.

Апісаны механізм магчымых экстраных кансультацый па пытаннях расейскай агрэсіі ў будучыні.

Беларускае Радыё Рацыя