BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шольц прызнаў паразу на выбарах і павіншаваў Мерца з перамогай, – Bild

Канцлер Германіі і кіраўнік Сацыял-дэмакратычнай партыі Олаф Шольц прызнаў паразу сваёй палітычнай сілы на нечарговых выбарах у Бундэстаг і павіншаваў лідара Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Фрыдрыха Мерца, піша Bild.

Калаж УНИАН

Як вядома, Сацыял-дэмакратычная партыя Шольца, паводле звестак экзіт-полаў, атрымлівае трэцяе месца на выбарах.

“Гэта горкі вынік выбараў для Сацыял-дэмакратычнай партыі”, – сказаў Шольц у нядзелю, 23 лютага.

На нечарговых выбарах у Бундэстаг у Нямеччыне, паводле дадзеных СМІ, перамагае Хрысціянска-дэмакратычны саюз на чале з Фрыдрыхам Мерцом.

Лідар Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Фрыдрых Мерц раней агучваў заявы ў падтрымку Украіны, у прыватнасці, ён не пярэчыў, каб Германія пастаўляла Украіне ракеты Taurus са згоды ўсіх еўрапейскіх партнёраў. Ён таксама заяўляў, што Украіна не павінна адмаўляцца ад сяброўства ў НАТА да пачатку перамоваў з РФ.