BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Шольц сазваніўся з Пуціным

Канцлер Германіі Олаф Шольц 15 лістапада пагаварыў па тэлефоне з Уладзімірам Пуціным. Размова адбылася «пасля працяглай падрыхтоўкі» – пішуць нямецкія медыя. Кабінет міністраў ФРГ пацвердзіў факт размовы.

Фота: Global Look Press/РИА Новости

Адзначаецца, што канцлер Нямеччыны асудзіў агрэсіўную вайну Расеі супраць Украіны і заклікаў Пуціна спыніць вайну і вывесці войскі. Шольц заклікаў Расею да перамоў з Украінай «з мэтай устанаўлення справядлівага і трывалага міру». А таксама адзначыў, што Германія будзе і далей падтрымліваць Украіну «ў яе абарончай барацьбе супраць расейскай агрэсіі», пакуль гэта неабходна.

Паводле Крамля, Пуцін падчас размовы заявіў, што вайна ва Украіне – гэта наступства агрэсіўнай палітыкі НАТА і ціску на расейскамоўнае насельніцтва.

Перад гэтым Шольц і Пуцін размаўлялі ў снежні 2022 года.