Кампанія Space X ужо ўжывае меры супраць выкарыстання сістэмы спадарожнікавай сувязі Starlink расейскімі ўдарнымі дронамі тыпу «Шахед». Пра гэта паведаміў уладальнік кампаніі Ілан Маск у сацыяльнай сетцы X.

Паводле яго слоў, крокі, прынятыя для спынення несанкцыянаванага доступу Расеі да Starlink, ужо даюць вынікі. Украінскі міністр Міхаіл Фёдараў таксама пацвердзіў эфектыўнасць гэтых захадаў і заявіў пра цеснае супрацоўніцтва з камандай SpaceX.
Раней украінскія эксперты паведамлялі, што расейскія дроны з дапамогай Starlink выкарыстоўваліся для атак на ўкраінскія вайсковыя аб’екты.
Напярэдадні дарадца міністра абароны Украіны Сяргей Бескрастноў заявіў, што першыя контрмеры Space X ужо адчуваюцца на практыцы.






