BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спецдакладчык ААН па Беларусі: Трэба працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі

Падтрымаць людзей у Беларусі можна, падтрымліваючы СМІ ў выгнанні, таму што беларусам патрэбна інфармацыя пра тое, што адбываецца ў іх краіне і ў свеце. Неабходна працягваць ціск на рэжым у Беларусі, каб павысіць для яго кошт працягу рэпрэсій.

Фота: aa.com.tr

Пра гэта заявіў у заключным слове пасля прэзентацыі свайго дакладу спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс. Падзея прайшла 26 чэрвеня на 59-й сесіі Савета ААН па правах чалавека ў Жэневе.

Муйжніекс падкрэсліў неабходнасць “трымаць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі на парадку дня ў ААН і іншых рэгіянальных арганізацыях, такіх як АБСЕ, ЕЗ, Савет Еўропы і іншых”.

Дэлегацыя лукашэнкаўскіх улад на абмеркаванні дакладу адсутнічала.