BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Спецпасланнікі краін ЕЗ сустрэліся з прадстаўнікамі АПКБ

Прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету правялі сустрэчу са спецпасланнікамі дэмакратычных краін па сувязях з Беларуссю. У мерапрыемстве ўдзельнічалі Крысціна Юханэсан (Швецыя), Аста Андрыяўскене (Літва), Артур Міхальскі (Польшча), Марка Каплімаа (Эстонія), прадстаўнікі АПК Павал Латушка, Аліна Коўшык і Валеры Мацкевіч.

Як паведамляе АПК, на сустрэчы абмеркавалі прапановы дэмакратычных сіл Беларусі па стратэгіі дзеянняў на 2024 год. У прыватнасці, абмяркоўвалася адказнасць рэжыму Лукашэнкі за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці, а таксама гарманізацыя заходніх санкцый.

Спецпасланнікі адзначылі, што іх краіны будуць выступаць за ўвядзенне санкцыйнага пакета, накіраванага на гарманізацыю санкцый у дачыненні да Расеі і рэжыму Лукашэнкі. Апрача таго, абмяркоўвалася супраца ў сферы культуры, магчымасць удзелу беларускіх дзеячаў мастацтва ў праграмах Усходняга партнёрства, дадатковая падтрымка беларускіх незалежных СМІ.