Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША па пытаннях Украіны і Расеі Кіт Келаг на Восьмым украінскім ланчы з нагоды Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, арганізаваным Фондам Віктара Пінчука, выказаўся пра тое, як ён бачыць ролю Еўропы падчас перамоў аб заканчэнні вайны ва Украіне.

– Я шчыра вам кажу, што будзе адбывацца. Мы паглядзелі на праблему «Мінска-2». Там было шмат людзей за сталом і яны не мелі ніякай магчымасці далучыцца да мірнага працэсу — гэта не прынесла поспеху. Мы не будзем паўтараць «Мінск», — заявіў Кіт Келаг. Таму за сталом перамоў «фізічна» ён еўрапейцаў увогуле не бачыць. Звяртаючыся да прадстаўнікоў Еўропы, амерыканскі спецпрадстаўнік так акрэсліў іх сціплую ролю: «Ці будуць усе вашыя інтарэсы ўключаныя ў гэтыя абмеркаванні? Так. Калі маецца на ўвазе сядзець фізічна за сталом, то не».