Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Украіне Кіт Келаг сустрэўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе БелТА.

Сустрэча прайшла ў Палацы Незалежнасці з удзелам членаў дэлегацый. Паводле БелТА, у парадку дня перамоў былі міжнародная праблематыка і ў цэлым сітуацыя ў свеце, рэгіянальная тэматыка і беларуска-амерыканскія стасункі.







